четверг, 13 октября 2016 г.

13 кастрычніка 2001 ў Менску памёр Максім Лужанін - беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.

З 1931 працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ў 1933 па справе «Беларускай народнай грамады» і асуджаны як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да ссылкі. Прымаў удзел у вайне. 1944 загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны ў 1956 г. З 1967-72 галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969)

Комментариев нет:

Отправить комментарий