пятница, 12 февраля 2021 г.

КНІГІ, якія не сорамна падараваць

 КНІГІ, ЯКІЯ НЕ СОРАМНА ПАДАРАВАЦЬ

    Напярэдадні Міжнароднага дня дарэння кніг (14 лютага) мы вырашылі падрыхтаваць для вас карысную падборку літаратуры аб беларускай народнай культуры. Калі вы жадаеце ўразіць сваіх сяброў ці родных, прапаноўваем вам пазнаёміцца з цікавымі беларускімі кнігамі. Усе гэтыя выданні ёсць у бібліятэках горада Магілёва.
 

 І.І. Калачова "Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры беларусаў"

    У кнізе разгледжаны сацыяльныя ролі і статус мужчын і жанчын у традыцыйных уяўленнях беларусаў, паказана роля мужчыны як абаронцы сваёй краіны, ваяра, галавы сям’і, бацькі дзяцей; жанчыны як берагіні сямейнага ачага, дарадчыцы для мужа, гаспадыні, маці, выхавальніцы. На аснове этнаграфічных, краязнаўчых, фальклорных матэрыялаў, дакументальных крыніц, палявых запісаў, прыкладаў з мастацкай літаратуры створана і рэканструявана шматгранная карціна жыцця мужчын і жанчын у вясковым асяроддзі другой паловы XIX - пачатку ХХст. 
 

А. Катовіч і Я. Крук "Культура родавай памяці"

    Аўтары адказваюць на шматлікія пытанні людзей, якія сутыкнуліся са складанымі сітуацыямі ў жыцці: як правільна святкаваць улазіны; якую ролю выконваюць на вяселлі шафер і шаферка; як выбраць імя дзіцяці і хросных бацькоў; ці можна забіраць дадому фотаздымак з магілы; што рабіць з ручніком, на якім труну апускалі ў магілу; чаму лепш не адзначаць сваё саракагоддзе; як юраўская раса спрыяе здароўю.
 
 

Я. Крук и О. Котович 

"Колесо времени: традиции и современность"

    Впервые в истории изучения белорусской традиционной культуры исследуется проблема осмысления времени, в основе которого лежат важнейшие природные ритмы и циклы. Одним из определяющих факторов структурирования времени является движение Солнца, с которым связаны годовой календарь и ежедневный (суточный) ритм жизни. Второе небесное светило — Луна предопределило возникновение таких единиц измерения времени, как месяц и неделя. В книге показано, как оба небесных светила влияют на цикл хозяйственных работ, как основные обряды семейно-родовой направленности соотносятся с календарным временем. Дается развернутая характеристика каждого дня недели.
 

 М.С. Кацар "Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка"

    У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Праз даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі вобразна і рознабакова раскрываецца паэтычная душа беларускага народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязі з чалавекам і яго жыццём. Выданне багата ілюстравана (каля 600 чорна-белых і каляровых фотаздымкаў і малюнкаў).
 

 А.В. Гурко "Этнические традиции национальной кухни Беларуси"

    В очередной книге серии «Мир глазами этнолога» показан неоцени­мый вклад, который внесли этнические общности, населяющие нашу страну, в формирование национальной кухни Беларуси. Национальная культура питания рассматривается в контексте свойственных ей обще­ственных функций: обрядовой, праздничной, повседневной. Дан подроб­ный анализ элементов традиций питания жителей нашей страны, испове­дующих христианство, иудаизм, ислам. Также представлены и основные традиции питания народов стран Азии, выходцы из которых проживают в Беларуси.

Комментариев нет:

Отправить комментарий