БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ АЎТАР ВІКТАР КАЖУРА
Мы раім вам пазнаёміць сваіх дзяцей з творчасцю Віктара Віктаравіча Кажуры, нездарма яго кнігамі карыстаюцца ў школе. Віктар Кажура - пісьменнік з Вілейкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. настаўнік беларускай мовы і літаратуры вілейскай гімназіі № 2, творы якога ўвайшлі у школьную прагарму пачатковай школы. Ён з задавальненнем адказваў на самыя цікавыя пытанні пра чытанне і кнігі падчас прамога эфіру, з якім вы можаце пазнаёміцца ў
Інстаграм.
Віктар Віктаравіч, як вы сталі пісьменнікам?
Лягчэй кругасветнае падарожжа зрабіць, чым сказаць, як я прыйшоў у літаратуру. Тры спробы былі. Першая: недзе ў сёмым класе, калі напісаў на 8 сакавіка сцэнарый з вершаў і так заганарыўся, што адаслаў яго ў сельскую газету. Прыходзіць ліст, а там: «Шаноўны Віктар, збірайце лепш фальклор, але болей не пішыце». Другая спроба: у інстытуце, падчас, калі вучыўся была свая літаратурная філфакаўская суполка. Трошкі друкаваўся ў насценнай газеце, потым гэта прайшло. Толькі ў 1999 годзе, калі адзначалася 400-годдзе Вілейкі, а мне было 40 год, надрукаваў уласны верш і апрацоўку легенды пра рэчку Вілею. Напісанне тэкстаў мяне захапіла і да сённяшняга дня не адпускае. Пошукі і накірункі былі розныя.
Аб чым павінна расказваць дзіцячая кніга, якой яна павінна быць?
Адзін з самых вялікіх грахоў, я лічу, гэта хлусня. А тым больш, хлусіць маленькім дзеткам нельга. Па-першае, яны ж толькі падрастаюць і выходзяць у свет, і тое, як яны ўспрымуць рэчаіснасць, тое, што ёсць у іх, даць ім праўдзівае, а потым можна адводзіць. Некалі фільм быў, там прыгожая фраза: глядзіце на траву, зялёная трава - адпачываюць вочкі. Глядзіце навокал - праз сябе адкрывайце гэты свет дзеткам. Тады будзе ідэальная кніга, тое, што яны забяруць цяпер, тое ў іх застанецца назаўсёды. Па-другое, мова. Трэба «здзяцініцца», каб дайсці да гэтага маленькага дзіцяткі, адчуць яго, а потым падаваць яму сваё.
Ваша любімая дзіцячая кніга?
Памятаю я гэту кніжку, як не дзіўна, але гэта былі простыя беларускія казкі з чорна-белымі ілюстрацыямі. На ўсё жыццё яна засталася ў памяці і сёння яна ёсць ў маёй бібліятэцы.
Ці можна назваць вашу сям'ю чытаючай?
Унукі і дзеці вельмі многа чытаюць, супруга таксама з задавальненнем. Мая матуля да апошніх дзён ў 85 год вычытвала 2-3 тоўстыя кнігі за тыдзень, каб пераказаць і абмеркаваць прачытанае з дзецьмі і ўнукамі.
За якой кнігай будучыня: папяровай ці электроннай?
Цяжка сказаць, але маё жаданне, мая думка, усё ж такі гэта жывая кніга, якая перад табой і якую бачыш, адчуваеш яе пах, дотыкі гэтыя, шапаценне старонак, якія «замбіруюць» у добрым сэнсе. Гэта маё меркаванне.
Чытайце беларускае!