среда, 17 февраля 2021 г.

Нашы пісьменнікі: курс на МОВУ

 Нашы пісьменнікі: курс на МОВУ

 Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым 
за іх родную мову (Я.Колас)
 
    Да Дня роднай мовы мы падрыхтавалі для вас падборку рэкамендацый беларускіх кніг ад магілёўскіх пісьменнікаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кнігі гэтых аўтараў вы зможаце знайсці ў бібліятэках горада Магілёва.



    Мы жывём, штоймгненна змяняючыся ў бясконцай плыні часу. Таму ў маладосці мы з задавальненнем чытаем адно, у сталым узросце – другое. Гэта заканамерна. Таму чытайце і класікаў беларускай літаратуры, і сучаных аўтараў. Хачу параіць прачытаць раман нашага земляка Уладзіміра Саламахі “Калі ўпадзе адзін”, “Операция «Кровь»” Мікалая Іванавіча Чаргінца, “Падрэзанае крыло” Мікалая Давідовіча, дылогію “Штрафник” і “Судьба штрафника” Уладзіміра Харланцьева. Гэта што датычыцца зберажэння памяці. Таксама раю кнігі нашых маладых пісьменнікаў “Аид любимец судьбы” Алены Кісель, “Кранаючы неба рукамі” Наталлі Ніканчук, “Зорка Ракхігархі” Алены Беланожка і інш.

    Сярод сучаснай паэзіі раю прачытаць кнігі магілёўскіх аўтараў Уладзіміра Ясева, Валянціны Габрусевай, Віктара Кунцэвіча, Сяргея Украінкі, Вольгі Бяловай, Жанны Усцінавай і іншых. Любіце і шануйце беларускае слова, якое мы ствараем для вас дзеля зберажэння нашай гераічнай спадчыны, дзеля жыцця, дзеля будучыні ўсіх нас, а,значыць, дзеля жыцця і росквіту нашай любай Радзімы – Беларусі.
 
 
 
   Сучасныя: М.І.Чаргінец “Тайна чорных гор”; А.М.Казека “Марыйка”; С.С.Украінка “9 гранаў”.
   Класіка: Якуб Колас “Новая зямля”; Васіль Быкаў “Сотнікаў”; Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”.
 
  
     “Сівая легенда” Уладзiмiра Караткевіча , “Альпійская балада” Васiля Быкава, п’есы Аляксея Дударава.
 
 
Раман Івана Мележа Людзі на балоце. Упэўнена, што гэты твор яшчэ ёсць у школьнай праграме!
 
 
Маргарыты Латышкевіч “Век людзей” (выходзіць у часопісе “Маладосць”).
 
 

 “Авантуры Пранціша Вырвіча” Ларысы Рублеўскай.

  
 
Івана Мележа “Людзі на балоце”, п’еса Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал”, п’еса Янкі Купалы “Туіэйшыя” і паэма “Курган”.  


Уладзiмiра Караткевiча Каласы пад сярпом тваiм, Алеся Казекі “Марыйка”. 
 

Уладзiмiра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
 

Усю, эпапею ў шасці кнігах Уладзiмiра Гніламёдава.