вторник, 27 сентября 2016 г.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку - не толькі біяграфічная музейная экспазіцыя - гэта і музей "пад адкрытым небам". Тут адноўленая шляхецкая сядзіба пачатку 19 стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка. 
Сярод экспанатаў: асабістыя рэчы (гадзіннік, акуляры). У экспазіцыі - рэчы, звязаныя з А.Міцкевічам і яго акружэннем. 
У падвальных памяшканні музея і падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, праводзяцца выстаўкі. З іх тры - пастаянныя: “Святло кухні Міцкевічаў”, “Малюнкі сельскага жыцця” і “Паэма “Пан Тадэуш” – праз гады і народы”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий