ДЕТЯМ О БЕЛАРУСИ!
ЧИТАТЬ и УДИВЛЯТЬСЯ вместе
с замечательными книгами о Беларуси, на этот раз, мы приглашаем всех
девчонок и мальчишек! Можем с уверенностью сказать, что о родной стране
наши маленькие читатели знают далеко не всё! Но яркие и красочные книги им в
этом обязательно помогут. Наша очередная книжная подборка расскажет детям
и их родителям много нового и невероятно интересного о любимой стране.
С удовольствием приглашаем всех
ребят в заочное путешествие по Беларуси.
Все эти книги, дорогие друзья, есть в библиотеках нашего города. Электронный каталог
Дзіцячы атлас Беларусі
Гэтая цудоўная кніга змяшчае разнастайную інфармацыю пра
звяроў, птушак, насякомых і павукоў, жыхароў вадаёмаў, расліны, а таксама грыбы. Юныя чытачы могуць
даведацца пра народную культуру, архітэктурныя і гістарычныя славутасці
Беларусі.
Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы
А гэтая кніга, прысвечана беларускім помнікам. Насуперак усім нягодам у нас іх засталося нямала - цікавых і ўнікальных. Кожны з іх дэманструе свой час, эпоху, людзей, іхныя жаданні, густы, магчымасці. I разуменне таго, што ты на зямлі жывеш не вечна, але пасля цябе могуць застацца твае творы. Яны і будуць сведчыць пра тваю краіну, яе гісторыю і культуру.
Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні
Ці добра мы ведаем гісторыю і геаграфію нашай краіны? Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? З якімі знакавымі асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус? На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні», героямі якой з'яўляюцца не толькі міфічныя персанажы, але і рэальныя гістарычныя асобы.
Дзіцячы атлас Беларусі.
Славутыя асобы
Гэты
выпуск, прысвечаны славутым людзям нашай краiны, таксама выклiкаў вялiкую
чытацкую цiкавасць. Аўтар — маладая пiсьменнiца Станiслава Умец, якая нядаўна
стала лаўрэатам Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi «Дэбют». Кожны
раздзел кнiгi прысвечаны якой-небудзь вобласцi, да карты, змешчанай на
развароце, прывязаны бiяграфii славутых людзей — ад Усяслава Чарадзея,
полацкага князя, якi па легендзе мог ператварацца ў ваўка, i да Яўгенii
Янiшчыц, паэткi ХХ стагоддзя.
Атлас
аформлены ярка, iнфармацыя падаецца запамiнальна i даступна, прыводзiцца шмат
уразлiвых фактаў, што змушаюць па-iншаму зiрнуць на гiсторыю сваёй радзiмы.
Дзіцячы атлас Беларусі.
Птушкі
Гэты выпуск, прысвечаны птушкам нашай краiны, таксама выклiкаў вялiкую чытацкую цiкавасць. Кожны раздзел кнiгi прысвечаны якой-небудзь вобласцi, да карты, змешчанай на развароце, прывязаны птушкі, якія там жывуць.
Беларусь - зямля святая!
У сваёй новай кнізе Яніна Жабко запрашае юных чытачоў і іх бацькоў у вандроўку па родным краі. Яе вершы нагадваюць пра тое, як мы любім і шануем нашу Радзіму.
Вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Вялікія і славутыя людзі
Зямлі Беларускай
Книга
знакомит детей с выдающимися историческими личностями белорусской
земли. В увлекательной популярной форме излагает древнюю историю Беларуси, учит
любить свой край. Будет интересна всем, кто хочет знать историю Беларуси. Книга иллюстрирована.
Твои сыновья, Беларусь! XII-XVIII вв.
Книга знакомит с видными военными деятелями Беларуси XII-XVIII веков. На примерах биографий этих выдающихся людей в занимательной популярной форме излагает военную историю Беларуси, учит любить свой край. Представляет интерес для всех, кто хочет знать историю Беларуси. В. Ляхор как художник является автором многих исторических реконструкций старинного оружия и военной формы. В книге использован портрет Давыда Городенского работы художника В.Н. Кислого, находящийся в Гродненском музее истории религии.
Малая дзіцячая Чырвоная кніга
Выхоўваць
з маленства высокую экалагічную культуру – справа складаная і не простая, але
ганаровая і патрэбная, таму што кожны чалавек сёння асабіста адказны перад
светам за скарбы сваёй роднай прыроды. “Малая дзіцячая Чырвоная кніга” можа
стаць карысным практычным дапаможнікам на ўроках па прыродазнаўству. У
займальнай і дасціпнай форме, часта з
усмешкай і гумарам аўтар апавядае пра біялогію рэдкіх і знікаючых
відаў фауны Беларусі, прычым праз цеснае спалучэнне верша і празаічнай замалёўкі
дасягаецца найбольш поўны вобраз таго ці іншага “чырванакніжніка”.
(Серия «Это наша с тобою земля»)
Растения в геральдике Беларуси. Животные в геральдике Беларуси
Беларусь
— страна лесов и озёр. Её животный и растительный мир поражает своим разнообразием,
что не могло не найти отражения в белорусской геральдике. Книги рассказывают,
какие животные и растения изображены на гербах населённых пунктов Беларуси и
почему.
(Серия “Самыя-самыя”)
Унiкальныя лясы свету i Беларусi
У
ілюстраванай кнізе расказваецца пра ўнікальныя лясы Зямлі: самыя вялікія,
старажытныя, высокія, казачныя, у ліку якіх трапічныя лясы Амазонкі, сібірская
тайга, загадкавы найстарэйшы і самы вялікі лес у цэнтры Еўропы Белавежская
пушча, другі па памеры лясны масіў Беларусі Налібоцкая пушча і іншыя. Лес -
гэта дзіўнае царства, дзе кожнае дрэва, жывёла або насякомае маюць сваё месца і
прыносяць карысць усёй зялёнай супольнасці. Лес - наша багацце! Таму трэба з
дзяцінства вучыцца шанаваць, абараняць і памнажаць лес.
Глыбокія, моцныя, паўнаводныя... Рэкі Беларусі
Без рэк немагчыма ўявіць жыццё на нашай планеце. Яны забяспечваюць нас прэснай вадой і рыбай, дапамагагаць перавозіць грузы, весці сельскую гаспадарку і здабываць энергію. Пра самыя доўгія, вялікія, паўнаводныя, глыбокія і прыгожыя рэкі свету — ад Ніла да Амазонкі, ад Конга і Янцзы да Прыпяці і Дняпра — расказвае гэта кніга.
Беларуская міфалогія для дзяцей
Кніга
раскрывае таямніцы ўяўленняў старажытных беларусаў пра свет, прыродныя з'явы,
аб'екты ды рознае іншае. У ёй ты даведаешся якімі магічнымі дзеяннямі нашы
продкі ўплывалі на сваё жыццё, спосабы варажбы і прадказання надвор'я альбо
будучыні.
Для
дзяцей малодшага школьнага ўзросту, іх бацькоў, настаўнікаў, а таксама ўсіх
тых, хто цікавіцца старажытнай міфалогіяй Беларусі.
У
зборнік «Беларуская вясна» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра вясну і
вясновыя святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не
адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік
будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў,
прысвечаных вясновым святам.
Этыкет па-беларуску
З
кнігі «Этыкет па-беларуску» серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія чытачы
даведаюцца, як правільна прывітацца і развітацца па-беларуску ў залежнасці ад
часу дня, як адказаць на падзяку або папрасіць кагосьці нешта зрабіць, якія
моўныя канструкцыі ўласцівы роднай мове, а якіх лепш пазбягаць.
Приятного вам чтения!
Комментариев нет:
Отправить комментарий