понедельник, 28 декабря 2020 г.

Книжный сомелье: Медведева Татьяна Витальевна

 


Васіль Шырко «Нязваны госць»


Вострасюжэтныя аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Васіля Шырко чытаюцца на адным дыханні: непаўторная, самабытная беларуская мова. Ужыванне шматлікіхнародных прымавак-прыказак робіць тэксты зразумелымі і даступнымі. Невялікія памерам, глыбокія па змесце, аповесці, несумненна, зацікавяць чытачоў. 

Героі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі. Маладую пару медыкаў адпраўляюць на некалькі гадоў у Рэспубліку Гвінею, дзе яны змагаюцца са страшнай лепрай, знаходзяць сяброў. Герой абароны Сталінграда генерал Чуйкоў збіраецца сурова пакараць маладога, ні ў чым не вінаватага афіцэра, з якім сустракаецца праз шмат гадоў пасля вайны. Генерал ужо двойчы Герой, маршал, але і афіцэр – палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. 

Упэўнена, што кніга спадабаецца!


Ірына Тулупава «Шчасце на парозе тваім»


Гэтая кніга Ірыны Тулуповой ўводзіць чытача ў свет, добра яму знаёмы. У віхуры падзей, якія хутка мяняюцца, аўтар прапануе спыніцца на некаторых быццам нязначных эпізодах. Але яны раскрываюць сутнасць чалавечых пачуццяў і паводзін, чалавечых перажыванняў. Свет кахання і нянавісці, гора і шчасця, поспехаў і няўдач – той духоўны свет, які кожны стварае сабе сам. На парозе XXI стагоддзя тэхнічнага прагрэсу і супертэхналогій – людзі такія ж шчырыя ў сваіх памкненнях, як і стагоддзі таму...







Георгій Марчук «Сава Дым і яго жанчыны»



Герой рамана «Сава Дым і яго жанчыны», апынуўшыся ў горадзе, паддаўся спакусе жыць выключна для ўласнай асалоды, губляючы маральныя якасці. 

Кінастудыя, рэстаран, Дом вясельных абрадаў – у гэтых і іншых месцах, як высветлілася, чалавек без асаблівых талентаў і адукацыі можа мець неблагія грошы. Ужо ў першы год прыезду ў сталіцу Сава заводзіць сабе сябровак, з якімі потым сустракаецца на працягу многіх гадоў. Жанчыны легкадумных паводзін патрэбны для розных мэт: прыемна правесці час, пазычыць грошы, зрабіць «інтымны падарунак» патрэбнаму чалавеку. Чамусьці, усе яны ахвотна служаць свайму ненадзейнаму «сябру». Прывабных персанажаў у кнізе зусім мала – гэта першае каханне Савы Галіна, веруючы Кузьма, які едзе на будоўлю, каб набыць іконы для царквы, дысідэнт Тамашэвіч, якога праследуюць за прапаганду нацыяеалізму. Сам Сава – скончаны эгаіст к сярэдзіне жыцця пачынае паціху траціць розум. Лёгкае жыццё так і не прынесла жаданага шчасця.


Зінаіда Дудзюк «Закон захавання казхання»


Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла. Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.


Маргарыта Латышкевіч «Наш дом»


Дакладныя псiхалагiчныя назiраннi, разуменне, што праблемы дзяцей не менш важныя, чым у дарослых, бо менавiта цяпер акрэслiваецца лёс, даюцца вартасцi i заганы... Вось аўтар глядзiць на першакласнiкаў i бачыць, хто з iх будзе альтруiстам, хто праб’ецца ў начальнiкi, хто стане закамплексаваным няўдачнiкам... Ёсць у зборнiку некалькi iншародныя гумарэскi, замалёўкi, нешта падобнае да скетчаў. Уражанне, нiбы пад адной вокладкай – тры кнiгi. 

Тут ёсць і аповесці-фэнтэзі, заснаваныя на беларускай міфалогіі, на ператрактоўцы народных казак. Кожны з гэтых, падавалася б, такіх адрозных твораў расказвае гісторыю, смешную ці сумную. Усё – гісторыі жывых людзей. Гісторыі пра нас. Пра наша жыццё, пра нашы карані і – пра наш агульны дом.

Комментариев нет:

Отправить комментарий