ВОЛЬГА ВАНІНА
"НАША БЕЛАРУСЬ" (0+)
У якой прыгожай і дзіўнай краіне мы жывём! Колькі ў ёй цікавага,
таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства! Вачыма звычайнага
беларускага хлопчыка Арцёма чытачы ўбачаць прыроду Беларусі, яе гарады і
славутыя мясціны, пазнаёмяцца з гербамі сталіцы і абласных цэнтраў,
задумаюцца над важнасцю захавання беларускіх народных традыцый. Кніга выхоўвае патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе жыхароў. Прызначана для чытання дзецям 5–7 гадоў, змяшчае маляўнічыя ілюстрацыі, развіццёвыя заданні. Гэту кнігу вы можаце паглядзець ва ўсіх бібліятэках горада.
Цікавыя факты з кнігі
Заданне 1. Прыдумайце герб сваёй сям`і.
Заданне 2. Раскажыце аб сваім любімым месцы ў Беларусі (можна выканаць заданне пісьмова).
Заданне 3. Зрабіце ляльку з падручных матэрыялаў.
Заданне 4. Запішыце відэа вашых чытанняў верша пра васілёк і размясціце ў сацыяльных сетках з #поЧитаем_ЧИП.
Комментариев нет:
Отправить комментарий