АНАТОЛЬ ЗЭКАЎ
"ВУЧОНЫЯ ВАРОНЫ" (0+)
Кожны дзень мы сустракаемся з цікавымі жыхарамі нашай краіны — неверагоднымі птушкамі: сарокамі, галубамі, варонамі, вераб`ямі і інш. Назіраючы за іх жыццём, мы можам атрымаць натхненне для напісання вершаў, як гэта зрабіў беларускі пісьменнік Анатоль Зэкаў у кнізе "Вучоныя вароны". Калі ж уявіць, што птушкі валодаюць тымі ж якасцямі, што і чалавек, дык могуць з`явіцца такія займальныя вершы, як у пісьменніка: крылатыя сябры там чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме. Чытайце гэту кнігу і пазнавайце беларускую прыроду.
Давайце пазнаёмімся з аўтарам кнігі і даведаемся цікавыя факты аб ім.
Заданне 1. Зрабіце фотаздымак любой птушкі, якую вы часта бачыце ў сваім двары.
Заданне 2. Знайдзіце 3 цікавыя факты аб любой птушцы з кнігі "Вучоныя вароны".
Заданне 3. Намалюйце любую птушку ці размалюйце трафарэт.
Чытайце і пазнавайце навакольны свет разам з намі!
Комментариев нет:
Отправить комментарий