среда, 17 августа 2022 г.

ЧИП: читаем, играем, познаём! Лаборатория № 12. Я. Галубовіч "Дзівосы роднай прыроды" (бонус)

 ЯНКА ГАЛУБОВІЧ

"ДЗІВОСЫ РОДНАЙ ПРЫРОДЫ" (бонус)

  
   
У зборнік ўвайшлі лепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кніжак "У бары на світанку", "Янотавы абяцанкі", "Гронка каліны", "Зязюля дзетак шукала", замалёўкі пра прыроду, а таксама новыя апавяданні і казкі. Кароткія гісторыі Я. Галубовіча – трапныя назіранні за жывёламі, дрэвамі, кветкамі ў іх натуральным асяроддзі. Аўтар піша з душэўнай цеплынёй пра тое, што сам добра ведае, што яму пашчасціла ўбачыць на ўласныя вочы. Ён адкрывае маленькім чытачам лясныя таямніцы, вучыць дапамагаць звярам і птушкам, якія трапілі ў бяду, знаёміць з лекавымі раслінамі. Героі яго твораў – вавёркі, барсукі, зайчыкі, кажаны, снегіры, курапаткі, зелянушкі, сінічкі, мурашы, стракозы... Назіранні размеркаваны па сезонах. Дашкольнікі з задавальненнем паслухаюць казкі і апавяданні пра дзівосы прыроды, калі ім пачытаюць дарослыя. 
 
Некалькі цікавых фактаў пра пісьменніка і яго творчасць. 
 
 


Выканайце заданні і атрымайце адзнакі (1 заданне — 1 адзнака):
 
Заданне 1. Даведайцеся, хто такія кнігаўкі і напішыце адказ ў каментарыях пад гэтым пастом.
Заданне 2. Растлумачце, чаму вароны ў вырай не ляцяць (адказ пішыце ў каментарыях).
Заданне 3. Падзяліцеся сваімі назіраннямі за прыродай: зрабіце фотаздымак і апішыце прыродную з`яву. Апублікуйце ў сацыяльных сетках.
 
Цікавага чытання! 

Комментариев нет:

Отправить комментарий