17 верасня 2022 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, аб`ектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа. Паэту суджана было з`явіцца і на поўны голас загаварыць у адну з самых буйных нацыянальна-вызваленчых эпох, калі надзвычай востра паўстала пытанне — быць ці не быць народу Заходняй Беларусі і ўсяму беларускаму народу з яго самабытнасцю, культурай, мовай, з яго гістарычнай спадчынай. Вельмі сімвалічна, што дзень нараджэння паэта супадае с сучасным святам - Днём народнага адзінства Беларусі.
Нарадзіўся М. Танк (Яўген Іванавіч Скурко) у 1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнёўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выраза і мыслення.
Цікавыя факты пра пісьменніка:
1. Першай беларускай кнігай, якая трапіла ў рукі Максіма Танка, быў "Беларускі каляндар на 1925 год".
2. Кінуты ў Лукішкі, Максім Танк, як і многія яго сябры-змагарцы, прайшоў цяжкую школу выпрабаванняў і загартоўкі: тройчы выносіліся прысуды, яго то выпускалі на волю, то зноў кідалі ў каменны мяшок турмы.
3. Першы паэтычны зборнік "На этапах" (1936 г.) не паспеў выйсці з друкарскага станка, як цэнзура адразу ж канфіскавала яе, а пракурор узбудзіў судовае праследаванне як супраць аўтара вершаў, так і выдаўца.
4. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны М. Танку прыйшлося на ўсход адыходзіць з самага заходняга рубяжа нашага краю — з Беластока, дзе ён жыў з сям`ёй, і выехаць на Саратаўшчыну, сеўшы на апошні цягнік. Там запісаўся ў апалчэнне, каб пайсці на фронт, але Галоўнае палітупраўленне Арміі накіравала яго разам з П. Броўкам і А. Кучарам на работу ў газету "За Савецкую Беларусь".
5. Максім Танк быў удзельнікам дэлегацыі БССР на сесіі ААН.

Творчасць Максіма Танка — сучасная белорусская літаратурная
класіка, а сам ён уваходзіць у лік знакамітых еўрапейскіх паэтаў. Яго імя прысвоена ўстановам адукацыі і культуры, а яго словы яшчэ шмат вякоў будзе гучаць як на абшарах нашай краіны, так і далёка за яе межамі.
Бібліятэкі нашага горада запрашаюць аматараў творчасці Максіма Танка за кнігамі вялікага пісьменніка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий