21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы! Мова – гэта не толькі сродак камунікацыі, але і частка нашай культурнай спадчыны, гісторыі і ідэнтычнасці. Любіце і шануйце беларускую мову, бо менавіта яна робіць нас унікальнымі.
У звязку з гэтым, варта звярнуць увагу і на літаратурную спадчыну. Прапануем вам «пагартаць» новыя старонкі беларускай літаратуры праз агляд «Пад вокладкай», дзе змешчаны творы знакамітых аўтараў, сучасных пісьменнікаў. Гэта выдатны спосаб падняць у сабе цікавасць да мовы і лепш зразумець яе прыгажосць і глыбіню.
Няхай мова заўсёды гучыць у вашым жыцці ярка і прыгожа! Адчуйце яе смак!
Комментариев нет:
Отправить комментарий