Зінаіда Дудзюк "Аднарог"
Фантастычная аповесць "Аднарог" апавядае пра гісторыю, якая здарылася ў сучаснай беларускай вёсцы Вырай. Там з`явілася міфічная жывёла аднарог, якая хацела дапамагчы жыхарам гэтага селишча. Але ці трэба каму гэтая дапамога?
"Велясіты" - гістарычны прыгодніцкі раман, які апавядае пра драматычныя падзеі славянскай гісторыі на мяжы IX - X стагоддзяў. Інтрыга рамана датычыцца адносін славян з Візантыйскай імперыяй, каралеўствам франкаў, а таксама цюрскімі плямёнамі. У аснову рамана пакладзены гістарычны факт змовы славянскага князя Акаміра супраць візантыйскай імператрыцы Ірыны, пасля якой княства Велясіцію напаткаў трагічны лёс. Праз захапляльныя сюжетныя лініі выяўляюцца прыгожыя і мужныя вобразы нашых далёкіх продкаў, маладых княжычаў Веляслава і Драгаміра, здатных аддана кахаць і люта ненавідзець, змагацца за волю і ахвяраваць жыццём дзеля вызвалення свайго народа.
Апавяданні выяўляюць вобразы нашых сучаснікаў праз устрыманне імі такога рэальнага і адначасова загадкавага свету.
Комментариев нет:
Отправить комментарий