Показаны сообщения с ярлыком belaruskaja_litaratura. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком belaruskaja_litaratura. Показать все сообщения

понедельник, 21 февраля 2022 г.

Цікавыя факты пра беларускую мову

 
21 лютага адзначалася адзінае з найважнейшых святаў для беларускай культуры - Міжнародны дзень роднай мовы. Гістарычны шлях беларускй мовы быў нялёгкім: былі як часы росквіту, так і заняпаду. Але нягледзячы на ўсе перашкоды, яна вытрымала выпрабаванні і сёння займае пачэснае месца сярод іншых моў свету. 

Цікавыя факты пра беларускую мову
 
 




 
Кнігі на беларускай мове вы знойдзіце ў бібліятэках горада.

вторник, 12 января 2021 г.

Наталья Батракова: «Я играю не по правилам»


 Наталья Батракова: «Я играю не по правилам».

История успеха популярной белорусской писательницы 


Наталья Батракова – востребованный автор не только у посетителей книжных магазинов, но и библиотек Беларуси. Так, например, по итогам 2020 года самой читаемой книгой пушкинской библиотеки г. Могилева стала «Территория души». Особенно приятно, что автор произведения наша землячка, которая родилась в г. Белыничи. Она является одним из лидеров современных прозаиков по количеству проданных книг в Беларуси, автором популярных романов «Площадь согласия», «Миг бесконечности», «Территория души», а также сборников стихов. Её книги спасают жизни и вызывают желание снова влюбиться!

Сама писательница объяснить такую популярность не может, но уверена, что это не просто везение. Необходимо было найти свою литературную нишу, ведь раньше в Беларуси на рынке присутствовали переводные или российские книги, а белорусские классики писали в основном романы о сельской жизни. Читателю не хватало именно городского романа, в котором он мог бы мысленно прогуляться по знакомым улицам, заходить в те же заведения, где бывают герои.


История писательства Натальи Николаевны началась с читающей семьи. Наталья была активным пользователем детской библиотеки, в которую записалась ещё до школы. Это было такое счастье, такой восторг, когда я увидела эти стеллажи до потолка! Сколько книг, сколько всего можно перечитать! В 16 лет были первые попытки пробы пера рифмованными строками. Раскрыть талант удалось в Белорусском институте инженеров железнодорожного транспорта, сейчас это университет транспорта, в культурной среде с такими же скромными начинающими творцами. Позже встал вопрос выбора: все сложнее стало совмещать две несовместимые сферы, быть в обеих одинаково продуктивной. Она выбрала писательство, позволила себе заниматься любимым делом.

«Поначалу будет десять, двадцать, сто читателей — это уже успех. Когда я приезжаю в библиотеку на встречу с читателями и вижу сотни глаз, смотрящих на меня с обожанием, и слышу вопросы: «Когда выйдет новая книга?» — это так греет, так приятно!»

Так что слава для каждого своя: кто-то хочет стоять на олимпе, нуждается во всеобщем поклонении, а кто-то любит и дорожит своей, пусть и скромной, аудиторией. И этого достаточно.

Девиз Натальи Батраковой:

Найти подтекст... И на одном дыханье,
Сломав придуманные правила игры,
Сорваться с места и лететь на зов в дурмане
Такого сладкого предчувствия любви...
Забыв о том, что властвовать собою
Учила жизнь не год нас и не два.
... Дай Бог нам никогда не сдать экзамен,
Как прятать чувства в безразличия слова...

5 интересных фактов о писательнице:

1. Первая книга Натальи Батраковой увидела свет в 2002 году. Это был сборник стихов «Состояние души». Печать этого сборника была подарком на день рождения от мужа.

2. С рекламой собственных книг писательница отношения тоже не форсирует: интервью дает редко, соцсети использует в основном для общения с читателями. После общения с Натальей становится понятно: лучший вариант рекламы – живое общение с аудиторией. Она любит ездить по регионам, не обделяет вниманием даже маленькие библиотеки в районных центрах. Там люди такие встречи воспринимают как праздник.

3. Роман «Миг бесконечности» будет продаваться в Китае

4. Не любит сказки

5. Вкусы: еда – приготовленная с любовью, напиток – чистая вода, кино – мелодрамы, музыка – инструментальная
 
Ищите книги Натальи Батраковой в библиотеках города Могилева (http://csgpb.mogilev.by/biblioteka)

среда, 8 ноября 2017 г.

Янка Купала "Вёска"
Вузкія палоскі:
Гэта наша поле,
Поле нашай вёскі.

Курныя аконцы –
Каб святла хоць трошкі:
Гэта нашы хаты,
Хаты нашай вёскі.

Лапці ды сярмягі –
Як абраз не боскі:
Гэта нашы людзі,
Людзі нашай вёскі.

Карчмы ды астрогі,
Крыжыкі, бярозкі:
Гэта наша доля,
Доля нашай вёскі.


Читать полностью:  http://www.yankakupala.ru/veska

Якуб Колас "Восень"

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер...
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

вторник, 29 августа 2017 г.

Ар-Сяргі Вячаслаў "РАНІШНІ ВЕЦЕР У АКНЕ : КНІГА ПАЭЗІі"

Вячаслаў Ар-Сяргі — член Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі імя Флора Васільева, заслужены работнік культуры Удмурцкай Рэспублікі, празаік, паэт, драматург, перакладчык. Шматлікія яго творы перакладаліся на розныя мовы свету. А сёння дзякуючы паэту і перакладчыку Віктару Гардзею вершы Вячаслава Ар-Сяргі загучалі і па-беларуску.

понедельник, 14 августа 2017 г.

Янка Маўр «Палескія рабінзоны» 

У aпoвecцi «Пaлecкiя paбiнзoны» aдкpывaeццa paмaнтыкa пaдapoжжa пa бeлapycкiм Пaлecci, бaгaтым кpai ляcoў i бaлoт. Гepoi бeлapycкiя пaдлeткi Вiктap i Мipoн aпынyлicя нa acтpaўкy зямлi aбкpyжaным вяcнoвым paзвoддзeм. Мipoн i Вiктap yзбaгaчaюць aдзiн aднaгo вeдaмi, pacкpывaюць тaямнiцы пpыpoды. Свae вeды xлoпцы ўмeюць пpымяняць нa пpaктыцы. Яны змaглi з дaпaмoгaй caмapoбнaй «дынaмa-мaшыны» здaбыць aгoнь; зaкoн Аpxiмeдa пaдкaзaў iм, як выбpaццa з бaгны, a вoпыт cтapaжытныx, як зляпiць гapшчoк. Вa ўciм Вiктap i Мipoн выяўляюць вынaxoдлiвacць, кeмлiвacць, яны зacтaюццa нaзipaльнымi, нe мoгyць нe cпынiццa пepaд xapacтвoм пpыpoды. Яны дaпaмaгaюць aдзiн aднaмy ў xвiлiнy нeбяcпeкi. Хлoпцы paзaм зaймaлicя ў кpaязнaўчым гypткy. Вiктap бoльш цiкaвiўcя зaaлoгiяй, a Мipoн – бaтaнiкaй. Цiкaўнacць i любoў дa пpыpoды яднae ix. У cюжэт aпoвecцi ўключaны элeмeнты дэтэктывa, тyт шмaт пpыгoд.

понедельник, 7 августа 2017 г.

 
   Кандрат Крапіва 
"Дыпламаваны баран"


Ў адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
I вось за дурасць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету.
— Вось,— кажуць,— і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною.
— Аб гэтым лепей памаўчы,—
Сказала яму Кошка.—
Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.

Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя.
 Мікалай Кот "Чаго жадаю "


Калі спытаеш мяне неба
Чаго жадаю,што мне трэба
Багацьця ,славы ці бязконца
Жыць на зямлі,пад гэтым сонцам
Быць маладым і не старэць
Не працаваць а многа мець
Што адказаць я мушу небу?
Мне хопіць і скарынкі хлеба
Не трэба мне зямнога раю
Не забірай таго што маю
Дазволь мне старасьць дачакацца
Ні з кім да крыку не спрачацца

пятница, 4 августа 2017 г.

Аляксей Дудараў 
"Чорная панна Нясвіжа
Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна легенды — гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай Барбары Радзівіл.
Драматычная паэма Аляксея Дударава напісаная на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта.

пятница, 5 мая 2017 г.


МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Ноч

Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы... 
Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала, 
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў, 
Неба, і лес, і палі серабром аблівая. 
Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь, 
Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі, 
Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі. 
Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.

1908

четверг, 2 февраля 2017 г.

Наталья Батракова 
"Миг бесконечности. Волшебный свет любви"

С чего начинается любовь? Как ее сохранить? Как простить любимому человеку то, что едва не разрушило твою жизнь? Как простить это себе? Признать свою вину и извиниться - это победа или поражение? И что ждет в итоге - награда или полное забвение?

понедельник, 14 ноября 2016 г.



14 лістапада 1812 нарадзіўся Паўлюк Багрым - беларускі паэт

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. На думку Р. Зямкевіча (і М. Гарэцкага) П. Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам».

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

вторник, 18 октября 2016 г.

Ягоўдзік, Уладзімір Іванавіч. Шчыраю ноччу [Текст] : проза / Уладзімір Ягоўдзік. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 270, [1] с. - (Лімаўскі фальварак : засн. у 2007 г.) 

Новую кнігу вядомага пісьменніка склалі апавяданні і аповесці «Вочы Начніцы», «I пазвала я...», якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова. У раздзеле «Залатыя кросны душы» змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьмен- нікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і інш., творчасць якіх — адметная старонка ў беларускай культуры.

четверг, 13 октября 2016 г.

13 кастрычніка 2001 ў Менску памёр Максім Лужанін - беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.

З 1931 працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ў 1933 па справе «Беларускай народнай грамады» і асуджаны як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да ссылкі. Прымаў удзел у вайне. 1944 загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны ў 1956 г. З 1967-72 галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969)

среда, 12 октября 2016 г.

Алесь Аляшкевіч "Дзеці зорак"
Фантастычныя творы А. Аляшкевіча - аповесці «Век Вадаліва», «Даліна дзвух поўняў» - адлюстроўваюць кантакт зямлян с іншаземнымі цывілізацыямі. Аўтар разважае: ці разумныя мы з іх пункту гледжання? Ці здольныя ўвайсці ў суполку цывілізацый Сусвету? Якая мараль можа быць у стварэння, падобнага персанажу апавядання «Асоба»?

Займальная прыгодніцкая тэма распрацоўваецца ў аповесці «Кубак Грааля». У творы пісьменнік шукая адказы на пытанне: трэцяя сусветная вайна будзе з дубінкамі? Папярэджанне вялікага вучонага Эйнштэйна мае пад сабой грунт! - сцвярджае твор.

Для шырокага кола чытачоў.

среда, 7 сентября 2016 г.


“У краіне райскай птушкі” Янкі Маўра  — класіка беларускай дзіцячай літаратуры. Дзеянне ў аповесці адбываецца на Новай Гвінеі, на тых выспах Ціхага акіяна, на якіх пабываў Міклуха-Маклай, апантаны заступнік мясцовых жыхароў-папуасаў. Яго мемуарамі і карыстаўся пісьменнік, апавядаючы аб жыцці-быцці туземнага насельніцтва. І хаця многія звесткі, прывезеныя Міклухам-Маклаем, часткова ўжо не адпавядалі рэальнасці, бо шмат у чым змянілася бытавая аснова, на якой пляцецца канва апавядання, туземцы выглядаюць у Маўра пераканальна, бо глядзеў на іх пісьменнік у першую чаргу як на людзей, якія валодаюць усёй гамай пачуццяў сучаснікаў-беларусаў. Варожае супрацьстаянне рабоў і каланізатараў, якое лягло ў аснову твора, не даведзеная пісьменнікам да абсурду, бо аповесць будавалася перш за ўсё як прыгодніцкая. Таму мае ўсе прыкметы любімага чытацкага жанру: загадкавасць і таямнічасць, напружанасць дзеяння, частую змену сітуацый, кульмінацыйна-драматычныя моманты. 
Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем пазнавальнага матэрыялу, што робіць гэты твор такім важным сярод кніг для дзяцей і падлеткаў.

понедельник, 1 августа 2016 г.

Васіль Ткачоў "Карасі на пяску"

З выгляду Васіль Ткачоў надзвычай сур’ёзны і займаецца вельмі сур’ёзнымі справамі – піша п’есы і адначасова кіруе Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У свае няпоўныя пяцьдзесят Васіль шмат пакалясіў па белым свеце, пабачыў столькі крутых сюжэтаў і характараў, колькі і не снілася дамаседам Шэкспіру і Астроўскаму. І раптам у пераходным этапе ад развітага сацыялізму да неразвітага капіталізму гэты суровы на выгляд чалавек рассмяяўся. І ёсць з чаго. Пачытайце ягоную кніжку – пераканаецеся і, безумоўна, самі ўсміхнецеся. (Вожык)

пятница, 29 июля 2016 г.

Сяргей Кавалёў "Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу"

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст.