Янка Купала "Магіла льва"
У аснове сюжэту паэмы — легенда пра ўзьнікненьне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклёрнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклёрнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэту і народныя ўяўленьні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар зьмяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў не як волата і народнага заступніка, што помсьціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, асьлепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсьце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэньне проціпастаўленьня асобы народу, асуджэньне эгаізму, сьляпога індывідуялізму, няразьвітасьці грамадскае самасьвядомасьці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий