вторник, 1 марта 2016 г.

Здаецца, у адносінах да ўвекавечання невядомых я памыляўся. Памяць невядомага воіна ў нашай краіне, як ні ў адной іншай, шматзначная і сімвалічная. Напэўна, ніколі ў мінулым народ не губляў столькі невядомых салдат, як у апошняй вайне. І дагэтуль нікому невядома, колькі маці не дачакаліся з вайны ні сыноў, ні паведамленняў пра іхні лёс. І ляжаць яны ў зямлі невядомымі. Героі і негероі з невядомымі чалавецтву пакутамі і невядомымі подзвігамі, невядомымі лёсамі і імёнамі. Дык хай будзе блаславенны агонь у іх памяць.

(с) В. Быкаў "Мёртвым не баліць"

Комментариев нет:

Отправить комментарий