“У краіне райскай птушкі” Янкі Маўра — класіка беларускай дзіцячай літаратуры. Дзеянне ў аповесці адбываецца на Новай Гвінеі, на тых выспах Ціхага акіяна, на якіх пабываў Міклуха-Маклай, апантаны заступнік мясцовых жыхароў-папуасаў. Яго мемуарамі і карыстаўся пісьменнік, апавядаючы аб жыцці-быцці туземнага насельніцтва. І хаця многія звесткі, прывезеныя Міклухам-Маклаем, часткова ўжо не адпавядалі рэальнасці, бо шмат у чым змянілася бытавая аснова, на якой пляцецца канва апавядання, туземцы выглядаюць у Маўра пераканальна, бо глядзеў на іх пісьменнік у першую чаргу як на людзей, якія валодаюць усёй гамай пачуццяў сучаснікаў-беларусаў. Варожае супрацьстаянне рабоў і каланізатараў, якое лягло ў аснову твора, не даведзеная пісьменнікам да абсурду, бо аповесць будавалася перш за ўсё як прыгодніцкая. Таму мае ўсе прыкметы любімага чытацкага жанру: загадкавасць і таямнічасць, напружанасць дзеяння, частую змену сітуацый, кульмінацыйна-драматычныя моманты.
Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем пазнавальнага матэрыялу, што робіць гэты твор такім важным сярод кніг для дзяцей і падлеткаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий