Мікалай Кот "Чаго жадаю "
Калі спытаеш мяне неба
Чаго жадаю,што мне трэба
Багацьця ,славы ці бязконца
Жыць на зямлі,пад гэтым сонцам
Быць маладым і не старэць
Не працаваць а многа мець
Што адказаць я мушу небу?
Мне хопіць і скарынкі хлеба
Не трэба мне зямнога раю
Не забірай таго што маю
Дазволь мне старасьць дачакацца
Ні з кім да крыку не спрачацца
Комментариев нет:
Отправить комментарий