Пры царкве ў Гродне адчынілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш
У царкоўна-прыхадскім комплексе гарадзенскай Свята-Барысаглебскай царквы адчынілася беларуская бібліятэка імя знакамітай паэткі Ларысы Геніюш. Гэта першая ўстанова ў краіне, названая ў яе гонар.
Як зазначае настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандар Балоннікаў, постаць Ларысы Геніюш з’яўляецца знакавай для беларускай культуры, у сувязі з чым прыхадская бібліятэка і атрымала яе імя: «Яна натхняе сваёй любоўю да Беларусі. Хочацца, прагне сэрца перачытваць зноў і зноў яе вершы. І, канешне ж, разважаць над тым жыццём, якое яна пражыла, і як яна ўмацоўвае сёння нас у праваслаўнай веры».
У бібліятэцы шырока прадстаўленыя кнігі не толькі Ларысы Геніюш, але і іншых выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Максім Багдановіч і іншых. Для чытачоў існуе магчымасць азнаёміцца і з кнігамі духоўнай тэматыкі, у тым ліку выдадзеных па-беларуску.
http://budzma.by/country/pry-carkvye-w-hrodnye-adchynilasya-bibliyateka-imya-larysy-hyeniyush.html
Комментариев нет:
Отправить комментарий