среда, 29 июня 2022 г.

ЧИП: читаем, играем, познаём! Лаборатория № 5. Людміла Рублеўская "Прыгоды мышкі Пік-Пік" (6+)

 ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ 

"ПРЫГОДЫ МЫШКІ ПІК-ПІК" (6+)


    
Добрыя і сучасныя гісторыі аб прыгодах мышкі Пік-Пік дапамогуць маленькім чытачам палюбіць родную мову. Чытайце разам з дзеткамі казкі Людмілы Рублеўскай, таму, што гэта удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя. Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне... Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікава і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.
Кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" — спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii для дзяцей.
 
Сайт Людмілы Рублеўскай
 
Давайце пазнаёмімся з беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай.  




 
Выканайце заданні і атрымайце адзнаку (1 заданне - 1 адзнака):
 
Заданне 1. Згуляйце ў гульню "Вожык і мышы" (правілы гульні ТУТ). 
Заданне 2. Зрабіце вясёлую пастаноўку "Трох парсючкоў".
Заданне 3. Зрабіце з падручных матэрыялаў "Шакаладнае дрэва", як на малюнку ў кнізе.
 
Заданне 4. Выканайце філворд
 
Вясёлага вам чытання!

Комментариев нет:

Отправить комментарий