четверг, 31 марта 2016 г.


Нагадаю, як завуся.
Мяне клічуць гожа – Буся!
Я з’явіўся сябраваць
І вучыць, і забаўляць.
Весяліцца разам з вамі.
Будзем добрымі сябрамі.

Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў “Буся” пабачыў свет у жніўні. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі. У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася прэзентацыя другога нумара “Бусі”. Чытанку-маляванку прадставілі яе “хросныя бацькі” – галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. У суаўтарстве вядомыя пісьменнікі стварылі казку пра алфавіт “Чароўныя літары”. Маленькія гледачы змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць у падарунак новы нумар “Бусі”. На свята з вёскі Холміч Рэчыцкага раёна прыехала сямігадовая Наста Ільіна, якая здзівіла ўсіх сваімі чароўнымі спевамі і мастацкім свістам. Новае выданне з нараджэннем павіншавалі пісьменнікі Ніна Галіноўская, Генадзь Аўласенка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, намеснік дырэктара выдавецтва “Пачатковая школа” Вольга Ваніна. З вітальным словам выступіла Надзея Вялікая з Мінскага гарадскога ўпраўлення адукацыі. Шаноўным госцем на прэзентацыі была старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова. Буся навучыць вас не толькі чытаць, а і лічыць! Абавязкова выпісвайце “Бусю” і “Вясёлку”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий